BE RU EN

У Віцебску ў міліцыі сабралі грамадзянаў Туркменістана, якія працуюць таксістамі

  • 12.04.2024, 20:28

Што вядома.

У Віцебску ў міліцыі сабралі грамадзянаў Туркменістана, якія працуюць у горадзе. Іх было больш за 20 чалавек. Прэс-служба віцебскай міліцыі зазначае, што сёлета грамадзянаў Туркменістана стала прыязджаць значна больш, паколькі спрасціліся ўмовы іх працаўладкавання. Звычайна яны хочуць працаваць кіроўцамі таксі. Пры гэтым замежнікі нібы дапускаюць разнастайныя правапарушэнні, здзяйсняюць ДТЗ. Некаторых пазбаўляюць права на кіраванне аўтатранспартам. Сілавікі нібыта заклапочаныя бяспекай пасажыраў такіх таксістаў.

На «прафілактычнай сустрэчы» міліцыянты папярэдзілі грамадзянаў Туркменістана, што за правапарушэнні іх вышлюць на радзіму з забаронай уезду ў Беларусь.

Адначасова ў Віцебску і Віцебскім раёне супрацоўнікамі ўправы грамадзянства і міграцыі разам з амапаўцамі быў праведзены рэйд па месцах, дзе жывуць працоўныя мігранты. Трох грамадзянаў Туркменістана, якія жылі не на месцы рэгістрацыі, змусілі да адміністрацыйнай адказнасці.

Апошнія навіны