BE RU EN

Памёр навуковец Уладзімір Кульчыцкі

  • 12.04.2024, 20:51

Ён вывучаў мозг і шукаў метады лекавання неўралагічных захворванняў.

Вядомы навуковец ў галіне эксперыментальнай і клінічнай нейрафізіялогіі, акадэмік, доктар медыцынскіх навук, загадчык цэнтра мозгу ў Інстытуце фізіялогіі Акадэміі навук Беларусі Уладзімір Кульчыцкі пайшоў з жыцця ў 76 гадоў.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу НАН Беларусі.

Сваё жыццё Уладзімір Кульчыцкі прысвяціў развіццю сучасных уяўленняў аб функцыянаванні мозгу і нейронавых сетак у норме і паталогіі.

Развітанне з акадэмікам адбудзецца 16 красавіка з 10.30 да 12.00 у Вялікай канферэнц-зале НАН Беларусі (Менск, праспект Незалежнасці, 66, 2-і паверх). Грамадзянская паніхіда пачнецца ў 11.30.

Уладзімір Кульчыцкі нарадзіўся ў Чыцінскай вобласці (Расея) у сям'і вайскоўца. У 1972 годзе з адзнакай скончыў Куйбышаўскі медыцынскі інстытут. З 1989 года цягам 45 гадоў працаваў у Інстытуце фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і прайшоў прафесійны шлях ад навуковага супрацоўніка да акадэміка, намесніка дырэктара ў навуковай працы і кіраўніка Цэнтра мозгу.

У 1998 годзе яму прысвоена званне прафесара, у 2000 годзе быў абраны чальцом-карэспандэнтам НАН Беларусі, у 2017 годзе – правадзейным чальцом (акадэмікам) НАН Беларусі.

Уладзімір Кульчыцкі – аўтар больш як 400 навуковых працаў, уключаючы 21 манаграфію, 29 патэнтаў на вынаходкі. Ён распрацоўваў інавацыйныя метады лекавання неўралагічных захворванняў.

Апошнія навіны