BE RU EN

Генштаб УСУ абнавіў страты РФ ва Украіне

  • 13.04.2024, 11:34

За дзень знішчаныя больш за 1000 акупантаў і 32 артсістэмы.

Страты Расеі ў вайне ва Украіне да раніцы серады, 13 красавіка, складаюць 1030 акупантаў, агульная колькасць стратаў расейскага войска з пачатку ўварвання складае 452760 вайскоўцаў. Акрамя таго, УСУ знішчылі 23 танкі, 47 ББМ і 32 артылерыйскія сістэмы.

Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

Агульныя баявыя страты ворага з 24.02.22 да 13.04.24 арыентавальна склалі:

асабовага складу – блізу 452 760 (1030) чалавек ліквідавана;

танкаў – 7169 (+23) адз.;

баявых браняваных машынаў – 13745 (+47) адз.;

артылерыйскіх сістэмаў – 11518 (+32) адз.;

РСЗА – 1045 (+3) адз.;

сродкаў СПА – 756 (+1) адз.;

самалётаў – 347 адз.;

гелікаптэраў – 325 адз.;

БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню – 9201 (+40) адз.;

крылатых ракетаў – 2088 (1) адз.;

караблёў/катараў – 26 адз.;

падводных лодак – 1 адз.;

аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў – 15396 (+57) адз.;

спецыяльнай тэхнікі – 1893 (+5) адз.

Апошнія навіны