BE RU EN

ЗША тэрмінова разгледзяць дапамогу Ізраілю пасля нападу з боку Ірана

  • 14.04.2024, 12:51

Аб гэтым заявіў лідар рэспубліканскай большасці ў Палаце прадстаўнікоў.

Палата прадстаўнікоў ЗША на наступным тыдні паза планам разгледзіць законапраект з дапамогай Ізраілю пасля масаванага нападу Ірана ў ноч на нядзелю, 14 красавіка.

Пра гэта ў сваім X Twitter паведаміў лідар рэспубліканскай большасці ў Палаце прадстаўнікоў кангрэсмен Стыў Скаліс.

«На фоне неапраўданага нападу Ірана на Ізраіль Палата прадстаўнікоў на наступным тыдні адмовіцца ад раней абвешчанага заканадаўчага графіка і замест гэтага разгледзіць законапраект, які падтрымлівае нашага хаўрусніка Ізраіль і прыцягвае да адказнасці Іран і яго тэрарыстычных давераных асоб», - напісаў ён.

Скаліз дадаў, што больш падрабязная інфармацыя аб заканадаўчых пытаннях, якія будуць разглядацца, будзе абвешчаная пазней.

«Палата прадстаўнікоў рашуча падтрымлівае Ізраіль, і гэтая несправакаваная атака павінна мець наступствы», - падкрэсліў кангрэсмэн.

Атака Ірана супраць Ізраіля

Увечары, 13 красавіка, Іран пачаў свой чаканы напад супраць Ізраіля.

Выданне Haaretz са спасылкай на ЦАХАЛ паведамляла, што з Ірана запушчаныя больш за 200 ракет і беспілотнікаў, большасць перахопленая; вайсковая база на поўдні Ізраіля атрымала нязначныя пашкоджанні.

Агенцтва Associated Press са спасылкай на іранскія дзяржаўныя медыі паведамляла, што Іран выкарыстоўваў балістычныя ракеты ў сваёй атацы супраць Ізраіля.

Ізраільскай тэрыторыі дасягнула «невялікая колькасць» іранскіх ракет. Па медыцынскую дапамогу звярнуўся 31 чалавек, ізраільскія службы надзвычайных сітуацый паведамлялі пра 10-гадовую дзяўчынку, што яна знаходзіцца ў «крытычным стане».

Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) заявіла, што Іран запусціў па краіне больш за 300 ракет і беспілотнікаў падчас атакі.

Як паведамляе CNN, падчас нападу Ірана на Ізраіль войска ЗША перахапіла больш за 70 беспілотнікаў і сама меней тры балістычныя ракеты.

Паводле інфармацыі тэлеканала атака Ірана на Ізраіль працягвалася амаль пяць гадзін.

Апошнія навіны