BE RU EN

Галоўны вынік атакі Ірана на Ізраіль

  • 14.04.2024, 16:13

Арабскія краіны разумеюць, хто іх галоўны вораг.

Самы абнадзейлівы вынік сённяшняга начнога нападу Ірана на Ізраіль: у нас больш хаўруснікаў, чым мы думалі, піша вядомы ізраільскі грамадскі дзеяч і бізнэсовец Леанід Неўзлін у Telegram::

- Шэсць месяцаў вайны ў Газе амаль пераканалі Ізраіль, што нас ненавідзяць ва ўсім рэгіёне і ў многіх краінах за яго межамі. Але калі Іран накіраваў у бок Ізраіля беспілотнікі, а потым і ракеты – аказалася, што не толькі ЗША і Вялікая Брытанія цвёрда стаяць на нашым баку, але і ўмераныя арабскія краіны. Іарданія перахапляла ў сваім небе іранскія дроны. Савудаўская Арабія таксама, па паведамленнях, унесла свой уклад.

Краіны рэгіёну разумеюць, што іх вораг – не Ізраіль, а палестынскае пытанне – не галоўны канфлікт на Блізкім Усходзе. Іран пагражае рэгіянальнай стабільнасці і выкарыстоўвае тэрор як сродак дасягнення сваіх мэт. Раней ён нападаў на Савудаўскую Арабію, а зараз спрабуе дэстабілізаваць рэжым у Іарданіі. «Пагадненні Абрагама», часткай якіх Савудаўская Арабія мела намер стаць, прадугледжваюць у тым ліку абаронны хаўрус, накіраваны супраць іранскай пагрозы.

Нашы арабскія партнёры – афіцыйныя ці не – разумеюць, што толькі разам з Ізраілем яны змогуць супрацьстаяць «восі зла».

Гэта – абрысы новай архітэктуры бяспекі на Блізкім Усходзе. І Ізраіль – яе неад'емная частка.

Апошнія навіны