Навукоўцы расказалі, калі лепш займацца спортам.
- 14.04.2024, 16:29
Ранішняя прабежка не такая карысная?
Заняткі спортам увечары могуць быць больш карыснымі для сэрца і здароўя ў цэлым, чым ранішняя трэніроўка, паводле новага даследавання спецыялістаў з Універсітэту Сіднэя. Аб выніках праведзенай навукоўцамі працы паведаміў партал навінаў New York Post.
Аналіз звестак каля 30 тысяч чалавек з сярэднім узростам 62 гады, якія пакутуюць на атлусценне, за восем гадоў паказаў, што вячэрнія трэніроўкі пасля шасці вечара звязаныя з 61% зніжэннем рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў у параўнанні з адсутнасцю фізічных практыкаванняў. Пры гэтым ранішнія трэніроўкі аказаліся звязаныя з вялікай рызыкай развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў і нават смерцю ад розных прычын.
Яшчэ адным важным вынікам было і актыўнае зніжэнне вагі пры трэніроўках у вячэрні час (з 18 гадзін да паўночы). Гэта з'ява звязана з тым, што ў канцы дня ўзровень цукру ў крыві падрастае натуральным чынам. А цягліцы пры ўзмоцненай нагрузцы хутчэй яго расшчапляюць і выводзяць з крыватоку, выкарыстоўваючы як паліва.