ЦАХАЛ абвясціў аб закліку рэзервістаў
- 14.04.2024, 20:27
Прызавуць дзве брыгады.
Прэс-служба Арміі абароны Ізраілю паведаміла, што паводле вынікаў ацэнкі сітуацыі ў найбліжэйшыя дні будзе ажыццёўлены прызыў дзвюх рэзервовых брыгад для аперацыі ў сектары Газы.
«Заклік рэзервістаў дасць магчымасць падтрымліваць намаганні ў забеспячэнні гатоўнасці да абароны дзяржавы Ізраіль і бяспекі жыхароў», – гаворыцца ў паведамленні.
8 красавіка прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху, каментуючы перамовы з ХАМАСам, паведаміў, што дата пачатку аперацыі ў Рафаху (Рафіяху) прызначаная, піша newsru.co.il.
Увечары 14 красавіка тэлеканал «Кан-11» перадаў, што ў апошнія дні «гэтая дата была адсунутая».