У РФ працягваецца мостапад, а рэкі змываюць цэлыя дамы
- 15.04.2024, 10:49
У Курганскай вобласці змыты два масты, а ў Томску - насыпная дамба.
Стыхія працягвае «тапіць» гарады і вёскі ў Расеі. Следам за Арэнбургам і Орскам чарга наступіла Курганскай і Томскай абласцей. Учора ўзровень вады ў рацэ Табол у раёне Кургана вырас на 1,4 метра - як вынік мінус два масты ў рэгіёне, інфармуе «Дыялог».
Расейскія паблікі пішуць пра тое, што 14 красавіка ў сяле Цемлякава рака Табол змыла драўляны мост, які аднесла плынню ў бок Кургана.