УСУ ўдарылі па машынабудаўнічым заводзе ў Луганску: з'явіліся фота наступстваў
- 15.04.2024, 16:27
Там рамантавалі расейскую вайсковую тэхніку і знаходзіўся асабовы склад войска РФ.
Спадарожнік зафіксаваў наступствы авіяўдару УСУ па «Луганскім машынабудаўнічым заводзе-100» у часова акупаваным Луганску.
Як бачна на спадарожнікавых здымках Planet Labs за 14 красавіка, якія апублікавалі «Схемы», значна пацярпеў, прынамсі, адзін будынак завода.
Аб выбухах у раёне завода ў Луганску стала вядома 13 красавіка. Журналісты праекта «Данбас Рэаліі», аналізуючы відэа ў сацсетках, устанавілі, што ўдары былі менавіта па прадпрыемству «Луганскі машынабудаўнічы завод-100».
Удар па заводзе таксама пацвердзіла крыніца журналістаў у Луганску і паведаміла, што на гэтым машынабудаўнічым прадпрыемстве рамантавалі расейскую вайсковую тэхніку і знаходзіўся асабовы склад войска РФ.