СМІ: У Крыме ракета знішчыла камандны пункт РФ з высокапастаўленымі афіцэрамі
- 15.04.2024, 17:07
Паветраная трывога на акупаваным паўвостраве доўжылася блізу дзвюх гадзін.
15 красавіка сілы абароны Украіны знішчылі ў акупаваным Крыме камандны пункт расейскіх акупантаў. Пра гэта са спасылкай на крыніцу ва ўкраінскіх спецслужбах паведамляе «Суспільне».
Суразмоўца журналістаў расказаў, што ў камандным пункце, знішчаным сёння ўдзень, знаходзіліся высокапастаўленыя расейскія афіцэры.
«Суспільне» адзначыла, што паветраная трывога на акупаваным паўвостраве доўжылася блізу дзвюх гадзін.
Telegram-канал «Крымскі вецер» паведамляў сёння аб трывозе ў воінскіх частках Севастопаля і аб актыўнасці ворага пад Джанкоем, а таксама аб закрыцці незаконна пабудаванага акупантамі Крымскага моста.