«Мінус другі паверх»: УСУ стукнулі ракетамі па частцы расейскіх марскіх пяхотнікаў у Крыме
- 16.04.2024, 7:37
Маглі загінуць высокапастаўленыя афіцэры.
15 красавіка ў часова акупаваным Крыме ў выніку ракетнага нападу УСУ быў уражаны камандны пункт, у якім знаходзіліся высокапастаўленыя расейскія афіцэры. Пра гэта паведамілі тэлеканалу "Суспільне" крыніцы ў спецслужбах.
Адзначаецца, што паветраная трывога ў акупаваным Крыме працягвалася блізу дзвюх гадзін. У бухце Севастопаля сілавікі акупацыйнай ейскай адміністрацыі выкарыстоўвалі дымавыя заслоны.
Таксама, са звестак Telegram-канала "Крымскі вецер", у акупаваным Севастопалі паднімалі авіяцыю ў паветра.
Партызаны ваенна-патрыятычнага руху “Атэш” адзначылі, што ў Крыме чуваць працу расейскай супрацьпаветранай абароны. Таксама падполле адзначыла магчыма траплянне ў частку 810-й асобнай брыгады марской пяхоты РФ у Севастопалі.
“810-я брыгада ўся ў схованцы. Мінус другі паверх”, - гаворыцца ў паведамленні.