З'явіліся спадарожнікавыя фота наступстваў удару УСУ па заводзе ў Луганску
- 16.04.2024, 9:27
Удар быў нанесены ракетамі Storm Shadow.
Спадарожнік Planet Labs зафіксаваў наступствы авіяўдару УСУ па «Луганскім машынабудаўнічым заводзе-100», які выкарыстоўвалі расейскія акупанты ў Луганску.
Здымкі апублікавалі журналісты праграмы «Схемы». Фота былі зроблены 14 красавіка. На іх можна ўбачыць пашкоджанне не менш як аднаго будынак завода.
Праз апублікаванае відэа пасля ўдару ў Луганску праект «Данбас. Рэаліі» ўстанавіў, што трапілі менавіта ў гэтае прадпрыемства. Пазней удар па заводзе пацвердзіла крыніца журналістаў у Луганску. На заводзе вораг рамантаваў тэхніку, таксама там знаходзіўся асабісты склад войска Расеі.
Выбухі ў Луганску раздаліся днём 13 красавіка, пасля чаго над горадам узняўся слуп дыму.
Відавочцы сцвярджалі сама меней аб двух магутных выбухах. Пры гэтым расейскія прапагандысты адразу абвінавацілі Украіну ў ракетным удары па наваколлях горада.
Пазней у Сеціве паказалі момант прылёту, а мясцовыя каналы заявілі аб магчымым удары па машынабудаўнічым заводзе, які акупанты выкарыстоўваюць у ваенных мэтах. Магчыма, удар нанеслі па расейскіх аб'ектах Луганска некалькімі ракетамі Storm Shadow.