Анжаліка Борыс сустрэлася з Анджэем Пачобутам у Наваполацкай калоніі
- 16.04.2024, 11:23
Пра гэта яна расказала на сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы.
Кіраўніца забароненага ў Беларусі Саюза палякаў Анжаліка Борыс сустрэлася ў Наваполацкай калоніі з асуджаным на восем гадоў журналістам Анджэем Пачобутам. Спатканне дазволіў Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведамляе канцылярыя прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.
Дуда сустрэўся з прадстаўнікамі кіраўніцтва закрытага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі Анжалікай Борыс і Марэкам Занеўскім.
"Анжаліка Борыс паведаміла аб сустрэчы з Андрэем Пачобутам, які знаходзіцца ў зняволенні ў Наваполацкай калоніі, якая адбылася са згоды Аляксандра Лукашэнкі", — гаворыцца ў паведамленні канцылярыі.
Таксама ў сустрэчы прынялі ўдзел дзяржаўны сакратар канцылярыі прэм'ер-міністра Анджэй Дэра і старшыня ўправы Фонду "Дапамога палякам на Усходзе" Мікалай Фалькоўскі.