Беларусам прапанавалі страхоўку ад кляшчоў, але ёсць нюанс
- 16.04.2024, 11:51
Аднаго ўкусу для выплат недастаткова.
У сезон актыўнасці кляшчоў страхавыя арганізацыі прапанавалі беларусам розныя ўмовы страхавання ад наступстваў укусу кляшча. Тelegraf.news параўнаў кошт страхоўкі "абарона ад кляшча" у розных кампаніях і ўмовы іх выплат. Як высветлілася, для атрымання страхоўкі аднаго толькі факту ўкусу кляшча можа быць недастаткова.
Кампанія ЗАСТ "Прамтрансінвест" прапанавала беларусам розныя варыянты страхавання ад клешчавых інфекцый. Максімальная страхавая сума - 5 000 рублёў. Ёсць і страхоўкі і на меншыя сумы, а таксама страхаванні на сам факт укусу паразіта. У гэтым выпадку страхоўка павінна кампенсаваць медыцынскія выдаткі ў сувязі з укусам павукападобнага. Сума страхавання медыцынскіх выдаткаў складзе 1 500 рублёў. Таксама ёсць варыянт камбінаванага страхавання. Выплаты ў ім устанаўліваюцца ў залежнасці ад фактычнага страхавога выпадку.
"Беларусбанк" павялічыў страхавыя выплаты паводле праграмы "З абаронай ад кляшча" да 5000 рублёў. На адну дамову можна застрахаваць да пяці чалавек і чым больш страхавальнікаў, тым таннейшая паслуга ў разліку на аднаго. Пры афармленні страхоўкі онлайн прапанова больш выгадная, адзначылі ў арганізацыі. Гэтая страхоўка кампенсуе выдаткі на медыцынскія паслугі, даследаванні і лячэнне, звязанае з укусам паразіта. Пры выяўленні дыягназу кліент атрымае фіксаваныя выплаты згодна з умовамі страхавога поліса.
У “Белдзяржстраху” максімальная сума страхоўкі пры захворваннях на клешчавыя інфекцыі складае 4 000 рублёў. Пры ўкладанні дамовы са статусам "Сямейны полюс" можна атрымаць зніжку на 15 адсоткаў.
Сума страхавога ўзнёску ў розных кампаній вагаецца ў межах ад 10 да 34 рублёў.
Каму выплацяць страхоўку пасля ўкусу кляшча?
У «Прамтрансінвест» адзначылі, што адзін толькі факт укусу кляшчом не з'яўляецца падставай для выплаты поўнага страхавога забеспячэння. Яна будзе выплачаная толькі ў выпадку захворвання на клешчавую інфекцыю. Пры цяжэйшых наступствах (напрыклад, інваліднасці або смерці застрахаванай асобы) кампанія выплаціць да 100% страхавой сумы.
Нагадаем, што ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі паведамілі аб частых выпадках укусаў кляшчоў. Найбольшая актыўнасць зафіксаваная ў трох рэгіёнах. З канца лютага да пачатку сакавіка былі зарэгістраваны пацярпелыя ад укусаў кляшчоў у Гарадзенскай і Берасцейскай абласцях, а таксама ў Менску.