Міністэрства аховы здароўя расказала пра стан пацярпелых у аварыі пад Менскам
- 16.04.2024, 14:05
Сутыкнуўся аўтобус МАЗ і грузавік Volvo.
Сур'ёзная аварыя з удзелам аўтобуса здарылася раніцай 16 красавіка ў Менску, паведамляе прэс-служба МУС.
На Смілавіцкім тракце пад Менскам сутыкнуліся аўтобус і фура, ёсць пацярпелыя.
Сутыкнуўся рэйсавы аўтобус МАЗ і грузавік Volvo. Аварыя адбылася а 8.10. У ДАІ расказалі, што аўтобус сутыкнуўся з грузавіком.
«Паводле інфармацыі Цэнтра медыцынскага рэагавання, усе пацярпелыя ў ДТЗ пасажыры аўтобуса дастаўленыя ў сем лякарняў Менска. Першасная медыцынская дапамога пацярпелым нададзеная спецыялістамі васьмі брыгад хуткай меддапамогі. Паводле папярэдняй інфармацыі спецыялістаў хуткай медыцынскай дапамогі, якія працавалі на месцы здарэння, у пацярпелых дыягнаставаны спалучаныя траўмы: чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы, ірваныя раны, ранкі і ўдары», - паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.