BE RU EN

На блогерку Іўлееву склалі пратакол за «дыскрэдытацыю расейскага войска»

  • 16.04.2024, 15:15

Яе чакае суд.

Расейская блогерка Настасся Іўлеева стала фігуранткай адміністрацыйнай справы аб дыскрэдытацыі войска. Інфармацыя аб гэтым з'явілася на афіцыйным партале судоў агульнай юрысдыкцыі Масквы.

Згодна са звесткамі рэсурсу, матэрыялы справы паводле ч. 1 арт. 20.3.3 КоАП РФ Цвярскі раённы суд зарэгістраваў 16 красавіка. Дату разгляду справы інстанцыя пакуль не прызначыла.

Нагадаем, Наста Іўлеева патрапіла ў няласку расейскіх уладаў пасля арганізацыі «голай вечарынкі» у маскоўскім клубе «Мутабор». Іўлеевай давялося прасіць прабачэння на камеру і запэўніваць у сваёй лаяльнасці Пуціна. А затым паехаць на Данбас да расейскіх акупантаў. Як мы бачым, і гэтага было мала.

Апошнія навіны