Лукашысты ўтойваюць маштабы і прычыны аварыі на Смілавіцкім тракце ў Менску
- 16.04.2024, 18:59
З чым гэта злучана?
У рэдакцыю сайта Charter97.org напісаў чытач Аляксей:
- У ранішняй аварыі перапоўнены аўтобус МАЗ рэзнуўся ў грузавік, які мірна стаяў. Лукашысцкія ведамствы і СМІ паведамляюць, што пацярпелі 20 чалавек, якіх чамусьці развозілі ажно па 7-мі лякарнях.
Але пазней паведамлялася ўжо пра 43 пацярпелых, якія звярнуліся ў медустановы. Таксама з'явілася інфармацыя аб тым, што прычынай трагедыі стала няспраўнасць аўтобуса.
Пасля санкцый, уведзеных супраць рэжыму Лукашэнкі за ўдзел у агрэсіі супраць Украіны, пачаліся масавыя аварыі камунальнага транспарту беларускай вытворчасці. Гэта выкліканае заменай заходніх дэталяў на няякасныя, зробленыя ў Беларусі, РФ ці Кітаі.
Няспраўнасці ў стырнавым кіраванні займаюць другое месца пасля самазагаранняў. Гэта выклікала ўжо значную страту рынкаў для беларускай камунальнай тэхнікі.
Рэжым пастараецца абвінаваціць у аварыі кіроўцу аўтобуса і персанал аўтапарка. Але гэта не палепшыць якасць беларускай тэхнікі, колькасць аварый з яе ўдзелам і пацярпелых у гэтых аварыях.