BE RU EN

Кіраўніца Мінфіна ЗША назвала варыянты выкарыстання актываў РФ

  • 16.04.2024, 20:51

Ад канфіскацыі да выпуску пазыковых абавязальніцтваў для дапамогі Украіне.

Вашынгтон разглядае розныя варыянты выкарыстання замарожаных расейскіх актываў – ад канфіскацыі да выпуску пазыковых абавязальніцтваў для дапамогі Украіне пад заклад актываў, заявіла міністарка фінансаў ЗША Джанэт Элен. Трансляцыя яе выступу апублікаваная на старонцы міністарцы ў X.

«Украіне патрэбная няспынная плынь дапамогі, і ЗША шукаюць спосаб атрымаць эканамічную выгаду і рэсурсы з расейскіх суверэнных актываў на $ 285 млрд, якія былі замарожаныя», – сказала яна на прэс-канферэнцыі напярэдадні вясновых нарадаў Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) і Сусветнага банка.

Кіраўніца Мінфіна выказала асцярогу, што Расея «пачынае заўважаць прыкметы» стомленасці Злучаных Штатаў і іх хаўруснікаў ад падтрымкі Кіева і цяжкасцяў з пошукам сродкаў для гэтага. Паводле ейных словаў, гэта «дае надзею» Маскве на тое, што яна дачакаецца, калі падтрымка Украіны скончыцца.

Апошнія навіны