BE RU EN

У Беларусі значна падвышаюць тарыфы на ацяпленне, электрычнасць і падагрэў вады

  • 20.04.2024, 13:37

Рост - амаль на чвэрць.

У Беларусі з 1 чэрвеня паднімуць тарыфы на электраэнергію, а таксама на ацяпленне і падагрэў вады. Іх падвысяць на 24,8% - да 30,8592 рубля за 1 Гкал, паведамляе zerkalo.io.

Да прыкладу, у двухпакаёвай кватэры ў Менску на 50 «квадратаў», у якой прапісаны адзін чалавек, за спажыты аб'ём ацяплення на 1,0163 Гкал зараз трэба заплаціць 31,36 рубля. Паводле чэрвеньскіх тарыфаў гэтая сума складзе 25,12 рубля. Розніца - 6,24 рубля.

Для кватэр, у якіх ніхто не зарэгістраваны, а таксама для “дармаедскіх” тарыфаў паднялі з 1 студзеня. За гэты ж спажыты аб'ём ацяплення ў такім жыллі трэба заплаціць 134,16 рубля (у снежні мінулага года было 128,35 рубля).

Нагадаем, у 2023 годзе з 1 чэрвеня таксама падвышалі субсідаваныя тарыфы на ацяпленне і падагрэў вады.

Апошнія навіны