У Беларусь прыбыў важны госць з Ірана
- 22.04.2024, 11:16
Пасля нядаўняй атакі Тэгерана на Ізраіль.
У Менск прыбыў намеснік міністра абароны і падтрымкі Узброеных сіл Ірана, рэктар Тэхналагічнага ўніверсітэта імя Маліка Аштара Мехдзі Джафары, паведаміў 21 красавіка начальнік дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва - памочнік кіраўніка вайсковага ведамства Беларусі Валерый Равенка.
"У рамках візіту ім будзе наведаны шэраг навуковых устаноў Узброеных сіл і Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь", - напісаў прадстаўнік Мінабароны на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Нагадаем, 13 красавіка Іран нанёс авіяўдар па Ізраілі, атака працягвалася пяць гадзін.