Хто ў Беларусі адкрывае ўклады ў кітайскіх юанях
- 22.04.2024, 12:43
У асноўным гэта мужчыны ва ўзросце 40-50 год.
Кліенты ВТБ (Беларусь) у першым квартале 70% ашчадку ў кітайскіх юанях размясцілі праз дыстанцыйныя каналы. Амаль 50% фундатараў выбралі доўгатэрміновыя дэпазіты ад 1 года, піша «Белорусы и рынок».
Такім чынам:
сярэдняя сума ўкладу склала 11 тысяч юаняў;
часцей за ўсё кітайскую валюту размяшчаюць на ўкладах у ВТБ (Беларусь) жыхары Менска, Гомельскай і Віцебскай абласцей;
юаневыя дэпазіты найбольш запатрабаваны ў кліентаў ва ўзросце 40-50 гадоў - на іх прыпадае 45% усіх ашчадкаў;
мужчыны адкрываюць такія прадукты часцей, чым жанчыны - дзель іх назапашванняў у партфелі складае 54%.