У Гомельскай вобласці вайскоўцы выставілі блокпост
- 23.04.2024, 20:54
На Чарнігаўскай трасе М-8 каля вёскі Церуха.
На Чарнігаўскай трасе М-8 каля вёскі Церуха з'явіўся блокпост. Як паведамляе «Флагшток», дакументы правяраюць у тых, хто рухаецца ў бок мяжы.
Калі з'явіўся пост невядома.
Адзначаецца, што 18 сакавіка Дзяржаўны памежны камітэт паведамляў пра ўвядзенне «планавых» надглядаў наведвальнікаў памежнай зоны ў Гомельскай вобласці. Час дзеяння такіх захадаў не называліся.