У Менскім раёне пастанавілі перагледзець межы некаторых населеных пунктаў
- 24.04.2024, 17:16
Што зменіцца?
У Менскім раёне пастанавілі змяніць межы некаторых населеных пунктаў. Адпаведная пастанова была апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Змяненні закрануць наступныя населеныя пункты:
• 20,3962 га зямельных надзелаў будуць далучаныя да аграгарадка Калодзішчаў Калодзішчанскага сельсавета;
• на 183,5025 га павялічаць тэрыторыю вёскі Аколіцы Астрашыцка-Гарадоцкага сельсавета;
• 0,1788 га дададуцца да вёскі Ельніцы Навадворскага сельсавета.
Паводле апублікаванай інфармацыі, такія змены неабходныя для ўключэння ў гэтыя населеныя пункты жылых дамоў, якія будуюцца.