На Балі аўтобус пратараніў скутэр, якім кіравала 23-гадовая беларуска
- 25.04.2024, 11:31
Дзяўчына загінула на месцы здарэння.
Беларуска загінула ў аварыі, якая здарылася раніцай 24 красавіка на Балі, піша мясцовае выданне denpasar.kompas.com.
Са звестак паліцыі, 23-гадовая грамадзянка Беларусі ехала на скутэры Yamaha N-Max. У нейкі момант аўтобус, які рухаўся ў тым жа кірунку, пачаў яе апярэджваць справа і дапусціў сутыкненне.
У выніку ДТЗ дзяўчына атрымала цяжкія траўмы галавы і памерла на месцы здарэння.