BE RU EN

ГУР знішчыла расейскі верталёт Ка-32 на аэрадроме ў Маскве

  • 26.04.2024, 14:26

Борт належыць Міністэрству абароны РФ.

Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны (ГУР МА) знішчыла расейскі шматмэтавы верталёт Ка-32, які знаходзіўся на маскоўскім міжнародным аэрадроме Астаф'ева, што належыць Міністэрству абароны РФ.

Борт Ка-32 таксама належаў Міністэрству абароны РФ.

Пра гэта NV паведаміла крыніца ў спецслужбах.

Суразмоўца выдання адзначыў, што верталёт выкарыстоўвалі для авіяпадтрымкі расейскага акупацыйнага войска, а менавіта — для забеспячэння лагістычных патрэб і эвакуацыйных аперацый.

Апошнія навіны