У калоніі «Ваўчыныя норы» зняволеных прымусілі аплачваць рамонт
- 29.04.2024, 15:27
Ды яшчэ і самім яго рабіць.
Начальнік атрада №7 калоніі «Ваўчыныя норы» капітан унутранай службы Сяргей Патрахоўскі арганізаваў збор са зняволеных на рамонт. Пры гэтым вязні павінны былі зрабіць працы самастойна, піша Mayday.team.
Грошы на будматэрыялы і нават сучасныя асвятляльныя прыборы былі сабраны нібыта «на добраахвотных пачатках».
Асуджаныя сваімі рукамі замянілі электраправодку, зрабілі разводку і мантаж труб, пафарбавалі сцены і зрабілі асвятленне.