BE RU EN

«На характарам»: 98-гадовая спадарыня з Украіны пад абстрэламі прайшла ўвесь фронт

  • 29.04.2024, 15:39

Пешшу выйшла з акупаванага Ачарэціна ў Данецкай вобласці.

98-гадовая ўкраінская спадарыня пешшу выйшла з акупаванага Ачарэціна ў Данецкай вобласці.

Пра гэта паведамілі ў Нацыянальнай паліцыі, інфармуе Цензор.НЕТ.

Жанчына ішла ўвесь дзень, пераадолеўшы блізу 10 км пад абстрэламі.

“Лідзія Сцяпанаўна пад абстрэламі прайшла ўвесь фронт, пераадолела блізу 10 км, двойчы падала - але што б там ні стала імкнулася дабрацца да свабоднай украінскай тэрыторыі. Дом, які жыхарка Ачарэціна будавала ўласнымі рукамі, разбурылі расейцы, а яе родныя атрымалі раненні. Ратуючыся ад акупантаў, жанчына ў свае 98 гадоў здзейсніла немагчымае.

Лідзія Сцяпанаўна ішла ўвесь дзень, без ежы і вады, некалькі разоў падала без сіл і, як яна кажа, "засынала". Трымалася на двух палках і "на характары". У разгар баёў пенсіянерка цудам засталася жывой і цэлай. Да вечара стомленую вандроўніцу ўбачылі на дарозе вайскоўцы і перадалі групе паліцыі "Белы Анёл". Паліцыянты адвезлі жыхарку ў шэлтар для эвакуяваных, дзе пра яе клапоцяцца”, - гаворыцца ў паведамленні.

Цяпер жанчына адчувае сябе добра.

“Я тую вайну перажыла і гэтую вайну перажываю. Засталася без нічога. Але я сваёй Украінай на нагах выйшла”, - сказала яна.

Апошнія навіны