Вядомы брэнд закрывае вялікую краму ў Менску
- 29.04.2024, 17:32
Працаваў з 2020-га года.
Многія жыхары Менска і госці горада паведамляюць аб закрыцці крамы LC Waikiki ў гандлёвым цэнтры DiaMond City, заўважыў CityDog.io.
Паводле звестак выдання, апошні дзень працы крамы прызначаны на 6 траўня.
Крама сеткі LC Waikiki адкрылася ў гандлёвым цэнтры Diamond City ў лістападзе 2020 года. Канкрэтна гэта крама турэцкага брэнда пазіцыянавалася як «гіпермаркет адзення для ўсёй сям'і».