«Коммерсант»: У Беларусі могуць забараніць карткі «Мір»
- 3.04.2024, 8:54
Рэжым спалохаўся другасных санкцый.
Беларусь можа забараніць выкарыстанне расейскіх картак «Мір», паведамляе «Коммерсант». Рэжым баіцца другасных санкцый. Раней карты «Мір» былі забароненыя ў Кыргызстане і Арменіі.
Забарону таксама разглядае Таджыкістан, паведамляюць крыніцы выдання.
У краінах, дзе аплатныя сістэмы прымаюць такія пастановы, трымальнікам картак «Мір» застаецца праводзіць аперацыі праз даччыныя расейскія банкі.
Санкцыі ЗША супраць плацежнай сістэмы «Мір» былі ўведзеныя ў лютым 2024 года. На момант увядзення абмежаванняў карты «Мір» таксама падтрымліваліся некаторымі банкамі Казахстана, Беларусі, Венесуэлы, В'етнама, Кыргызстана, Таджыкістана і Кубы.