Украінская выведка расказала, калі разбураць Крымскі мост
- 3.04.2024, 10:50
Разбурэнне непазбежнае.
Украіна хоча вывесці з ладу Крымскі мост у першай палове 2024 года, піша The Guardian.
Як піша выданне, высокапастаўленыя прадстаўнікі ўкраінскай вайсковай выведкі (ГУР Мінабароны) заяўляюць, што яны рыхтуюць трэці напад на мост пасля двух папярэдніх спроб падарваць яго, заяўляючы, што яго разбурэнне "непазбежнае".
"Мы зробім гэта ў першай палове 2024 года", – заявіў The Guardian адзін з чыноўнікаў, дадаўшы, што ў кіраўніка ГУР Кірыла Буданава ўжо ёсць "большая частка сродкаў для дасягнення гэтай мэты".
Падчас поўнамаштабнай вайны на Крымскім мосце двойчы адбыліся выбухі. Упершыню - 8 кастрычніка 2022 года. Было пашкоджанае чыгуначнае палатно моста і разбурана некалькі пралётаў яго аўтамабільнай часткі.
Другі выбух адбыўся 17 ліпеня 2023 года. Паведамлялася аб гібелі сямейнай пары з Белгародскай вобласці, якая на момант выбуху ехала па мосце. У выніку інцыдэнту былі сур'ёзна пашкоджаны два пралёты моста.