BE RU EN

Кадыраў надумаў пахваліць сістэму СПА РФ, але нешта пайшло не так

  • 3.04.2024, 11:16

Заява прагучала на фоне цэлага шэрагу феерычных няўдач расейскай СПА.

Марыянетка крамлёўскага рэжыму ў акупаванай Ічкерыі Рамзан Кадыраў надумаў пахваліць сістэму супрацьпаветранай абароны РФ, сцвярджаючы, што яна нібыта здольная знішчыць тысячы самалётаў супраціўніка «націскам адной кнопкі».

Як піша nv.ua, такую заяву ён зрабіў у эфіры мясцовага прапагандысцкага тэлеканала «Грозны» на фоне цэлага шэрагу феерычных правалаў расейскай СПА, якая была няздольнай абараніць свае вайсковыя і стратэгічныя аб'екты і рэгулярна збівае ўласную авіяцыю.

«Калі адначасова на нашу тэрыторыю заляцяць 5000 самалётаў, яны саб'юць іх усіх націскам адной кнопкі. Такія ў іх магчымасці. Настолькі магутныя ў нас СПА», - запэўніў чачэнскі дыктатар.

Яшчэ больш недарэчна выхвалянне Кадырава выглядае пасля паспяховага нападу дальнабойнага беспілотніка-камікадзэ на завод у вытворчасці іранскіх шахедаў у Елабухе рэспублікі Татарстан, які знаходзіцца на адлегласці больш як 1000 кіламетраў ад украінскай мяжы.

Апошнія навіны