BE RU EN

Польшча хоча, каб генсакам NATO стаў прадстаўнік Усходняй Еўропы

  • 3.04.2024, 18:44

Варшава прапануе сваю кандыдатуру.

Польшча хоча, каб пасаду генеральнага сакратара NATO замест Енса Столтэнбэрга заняў прадстаўнік Усходняй Еўропы.

Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі, паведамляе RMF24.

У кіраўніка МЗС Польшчы пацікавіліся, ці падтрымлівае ён кандыдатуру прэм'ер-міністра Нідэрландаў Марка Рутэ на пасаду генсака NATO.

«Нам падабаецца Марк Рутэ, але ў той жа час мы думаем, што наш рэгіён недастаткова прадстаўлены як у Альянсе, так і ў ЕЗ, а таксама ў сістэме ААН. Мы будзем прапаноўваць кандыдатуры на кіроўныя пасады ва ўсіх трох арганізацыях ад нашага рэгіёну», - адказаў Сікорскі.

Апошнія навіны