BE RU EN

На мяжы зноў наспявае калапс

  • 3.04.2024, 20:02

У чэргах стаяць амаль 700 легкавушак і 35 аўтобусаў.

Амаль 700 легкавых аўтамабіляў і 35 аўтобусаў прастойваюць у чэргах на выезд з Беларусі ў краіны Еўразвязу. Пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржпамежкамітэта, паведамляе «Люстэрка».

Самая напружаная сітуацыя назіраецца ў пункце пропуску «Брэст». На стан 18.00 3 красавіка, тут выезду чакаюць 350 легкавушак і 35 аўтобусаў. У чатах аб перасячэнні мяжы кіроўцы скардзяцца на доўгі час перасячэння мяжы.

Адзін з карыстальнікаў напісаў, што прыехаў да зоны чакання перад пунктам пропуску да 13.00. За пяць з паловай гадзінаў ён здолеў праехаць усяго 400 метраў. Іншыя расказваюць, што ўвечары серады ў чарзе ўсё яшчэ стаяць аўтамабілі, якія на мяжу прыехалі а 6-й.

«А 10-й прайшлі пашпартны кантроль у Беларусі. Заехалі на мост (які звязвае беларускі і польскі пункты пропуску – Заўв. рэд.) у 18.38», – піша іншы ўдзельнік чату.

«Я праходжу з 2-й да гэтага часу, прайшлі пост, стаім на польскім [баку] у чарзе», – скардзяцца ў іншым чаце.

На літоўскім кірунку стаяць 280 легкавушак (160 – у «Каменным логу», 120 – у «Беняконях»).

Яшчэ 50 аўтамабіляў чакаюць выезду ў Латвію праз «Грыгароўшчыну».

Акрамя таго, выезду з Беларусі ў ЕЗ чакаюць 2950 грузавікоў. 980 фураў стаяць у «Беняконях», 850 – у «Каменным логу», 830 – у «Казловічах» і 300 – у «Казловічах» (Польшча).

Апошнія навіны