Міністр абароны Францыі правёў тэлефонную размову з Шайгу
- 3.04.2024, 21:24
Упершыню з 2022 года.
У сераду, 3 красавіка, міністр абароны Францыі Себасцьен Лекарню ўпершыню з кастрычніка 2022 года правёў размову са сваім расейскім калегам Сяргеем Шайгу.
Пра гэта заявілі ў Мінабароны Францыі, паведамляе Le Monde.
Лекарню выказаў салідарнасць з ахвярамі тэракту ў Крокус Сіці Хол, які адбыўся ў прыгарадзе Масквы 22 сакавіка. У той самы час ён адзначыў, што ў Францыі няма інфармацыі пра якую-небудзь датычнасць Украіны да інцыдэнту і заклікаў Расею «спыніць любую эксплуатацыю».
Французскі міністр таксама асудзіў вайну, якую Расея развязала супраць Украіны, і нагадаў, што «Францыя будзе дапамагаць Украіне столькі, колькі будзе неабходна».