Беларусаў адправяць у РФ будаваць БАМ
- 30.04.2024, 9:28
На будоўлю адправяць 50 студэнтаў.
На дзяржаўнай тэлевізіі беларускую моладзь агітавалі ўступаць у студатрады.
Камандзірка студэнцкага педагагічнага атрада Аліна Васільева расказала, што сёлета беларускія студэнты адправяцца на будаўніцтва БАМ.
«50 студэнтаў, якія адправяцца ў Расею на Байкала-Амурскую магістраль, - сапраўды, конкурс вялікі быў. На іх ускладаецца вялікая надзея, у іх вельмі вераць, падтрымлівае ўся краіна, усе студэнцкія атрады. Мы ведаем, напэўна, літаральна кожнага, хто паедзе, таму што ганарымся і верым, што яны пакажуць сапраўды годны ўзровень у Расейскай Федэрацыі», - заявіла студэнтка.