BE RU EN

Беларусы байкатуюць тэхагляд

  • 8.04.2024, 14:03

Усё менш аўтамабіляў яго праходзіць.

За першыя тры месяцы 2024 года колькасць аўтамабіляў, якія атрымалі дазвол «на допуск да ўдзелу ў дарожным руху», стала істотна менш. Пра гэта паведаміў «Белтэхагляд».

Паводле звестак арганізацыі, са студзеня да сакавіка 2024 года было выдадзена 346 816 такіх дазволаў. Гэта на 9,6% менш за аналагічны паказчык мінулага года, калі былі выдадзеныя 383 752 дазволы.

Апошнія навіны