BE RU EN

У Бельбеку пашкоджаны галоўны склад з ракетамі для расейскіх МіГаў

  • 16.05.2024, 7:50

Пасля дакладнага трапляння пачалася шматгадзінная дэтанацыя.

У часова акупаваным Крыме пашкоджаны галоўны артылерыйскі склад вайсковага аэрадрома "Бельбек", дзе захоўваліся набоі і ракеты для розных мадэляў варожых самалётаў.

Пра гэта паведаміў партызанскі рух "Атэш".

"Агенты "Атэш" са склада вайсковага аэрадрома Бельбек паведамляюць аб дакладным траплянні і шматгадзіннай наступнай дэтанацыі галоўнага склада ракетна-артылерыйскага ўзбраення вайсковай часці №80189", — гаворыцца ў паведамленні.

Як сцвярджаюць украінскія партызаны, на гэтым складзе захоўвалася большасць ракет для самалётаў Су-27, Су-30 і МіГ-31, якія абстрэльваюць украінскія гарады і грамадзянскую інфраструктуру.

"Таксама зафіксаваны значныя пашкоджанні інфраструктуры аэрадрома ў выніку другаснай дэтанацыі", – адзначылі ў "Атэш".

Нагадаем, уночы з 14 на 15 траўня ў Севастопалі, Еўпаторыі і Сімферопалі прагрымелі некалькі гучных выбухаў. Мясцовыя жыхары заяўляюць, што па часова акупаваным Крыме ўдарылі сама меней 20 ракетамі.

СМІ паведамілі аб выбухах у раёне расейскага вайсковага аэрадрома Бельбек, па якім напярэдадні ўжо наносілі ўдары.

Апошнія навіны