BE RU EN

УСУ ліквідавалі генерала, які камандаваў групоўкай войскаў «Бранск»

  • 16.05.2024, 8:36

У Расеі пацвердзілі інфармацыю.

У Расеі пацвердзілі, што Сілы абароны Украіны ліквідавалі на фронце расейскага генерал-маёра Уладзіміра Залатухіна. Ён быў камандзірам групоўкай войскаў «Бранск».

Расейскія прапагандысцкія Telegram-каналы паведамілі, што ў Санкт-Пецярбургу ў сувораўскім вучылішчы ваеннаму злачынцу Залатухіну ўсталявалі мемарыяльную дошку.

На ёй сказана, што захопніка знішчылі 11 траўня 2024 года.

Як сказана ў паведамленні на адным расейскім пабліку, на алеі каля ўваходу ў Санкт-Пецярбургскае сувораўскае вучылішча "увекавечаны" імёны многіх выпускнікоў, якіх ліквідавалі Сілы абароны Украіны.

Адзначым, што афіцыйнай інфармацыі аб тым, дзе менавіта быў ліквідаваны чарговы акупант, у адкрытых крыніцах няма.

Апошнія навіны