Лаўроў назваў Пуціна «ішаком» Сі Цзіньпіна
- 16.05.2024, 10:42
Кіраўнік расейскага МЗС расказаў аб сюрпрызах для свайго шэфа ў Кітаі.
Усе сюрпрызы, якія падрыхтаваў кітайскі бок для расейскага лідара, былі ўзгодненыя згодна з пратаколам. Так пракаментаваў нефармальную частку мерапрыемстваў падчас дзяржаўнага візіту Уладзіміра Пуціна ў Кітай кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў журналісту тэлеканала "Расія 1" Паўлу Зарубіну.
“Як кажуць на Усходзе: госць - ішак гаспадара. Таму ўсе сюрпрызы залежаць ад тых ветлівых прапаноў, якія кітайскі прэзідэнт і яго каманда зрабілі нашаму прэзідэнту. Усе дэталі былі ўзгоднены згодна з пратаколам. Таму ўсё залежыць ад гаспадароў. А мы - ветлівыя людзі, у гасцях тым больш”, - адзначыў кіраўнік МЗС РФ.
Нагадаем, раніцай 16 траўня верхавод РФ Уладзімір Пуцін прыбыў у Кітай з дзяржаўным візітам.