Беларус патрапіў у рэанімацыю праз атручванне сушанымі мухаморамі
- 16.05.2024, 11:12
Грыбамі яго пачаставаў спадарожнік.
Жыхар Воранаўскага раёна надумаў з'есці сушаныя грыбы добраахвотна - мухаморамі яго пачаставаў спадарожнік. Пазней свае дзеянні мужчына растлумачыў жаданнем падвысіць актыўнасць і настрой. Цяпер гэта першы выпадак усвядомленага атручэння грыбной атрутай у Гарадзенскай вобласці з пачатку года.
Вядома, што пацярпеламу 46 гадоў. У рэанімацыю мясцовай лякарні мужчына паступіў з прыкметамі атручэння: ваніты, млоснасць, слабасць. Медыкам расказаў, што сушанымі мухаморамі яго пачаставаў выпадковы спадарожнік. Гэты выпадак экспэрты звязваюць з аналагічным летась: тады ў Слонімскім раёне мухаморамі атруціліся дзве жанчыны: абедзве выкарыстоўвалі грыбы ў якасці лячэння.
На думку спецыялістаў, атрутныя грыбы ўсё часцей ужываюць як лекі або для "атрымання якіх-небудзь адчуванняў". Медыкі адзначаюць, што раней выпадкі атручэнняў мухаморамі былі адзінкавымі. Часцей за гэтыя грыбы каштавалі дзеці, якія выпадкова знаходзілі іх у лесе. Цяпер жа атрутныя грыбы ядуць дарослыя, прычым робяць гэта свядома.
Лекары нагадалі, што ўжыванне мухамораў і бледных паганак можа прывесці да смерці. Таксама экспэрты раяць збіраць толькі добра знаёмыя грыбы, адразу ж іх перабіраць, мінімум двойчы адварваць і прамываць вадой. А яшчэ спецыялісты рэкамендуюць не прымаць пачастунак ад незнаёмцаў і не набываць грыбы з рук.