«Цывілізаваны свет не дараваў дыктатару»
- 16.05.2024, 11:30
Беларускія вытворчасці не могуць разлічыцца за энергарэсурсы.
- Дэпартамент энэргаэфектыўнасці склаў спіс гэтых прадпрыемстваў. У яго трапілі заводы, на якія дзяржава выдала каласальныя сумы, пра іхныя «поспехі» трубіць прапаганда, апяваючы эканамічныя пастановы Лукашэнкі, - напісаў у рэдакцыю сайта Charter97.org чытач Анатоль.
Найперш гэта Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя ( ЗАТ БНБК). Пад гарантыі ўрада кампанія атрымала $610 млн., яшчэ $220 млн. узяла ў беларускіх банкаў. У сакавіку гэтага года стала пытанне аб магчымасці падаўжэнні кампаніі адтэрміноўкі на аплату газу і электраэнэргіі, бо яна не расплацілася за папярэднюю запазычанасць.
Беларуская цэментная кампанія ўзяла на рэканструкцыю заводаў у Касцюковічах, Ваўкавыску і Крычаве крэдытаў больш як на $1 млрд.. У пачатку 2024 года ў холдынгу паўсталі пытанні з разлікам за тарфяное паліва і электрычнасць.
І такіх прадпрыемстваў дзясяткі. Лукашысты ніколі не выдзяляліся геніяльнымі развязаннямі ў эканоміцы. Але асноўная прычына праблем у эканоміцы - санкцыі.
Дыктатар разлічваў, выкарыстоўваючы танную рабскую працу, заваліць Еўропу прадукцыяй дэмпінгавымі коштамі. Але цывілізаваны свет не дараваў дыктатуры падтрымкі вар'яцкай пуцінскай вайны і тэрору супраць беларускага народа.
Санкцыі душаць рэжым Лукашэнкі. І іх трэба актывізаваць.