УСУ сарвалі планы расейцаў уклініцца ў глыбіню забудовы ў Ваўчанску
- 16.05.2024, 11:53
Афіцыйная заява ўкраінскага Генштаба аб баях у Харкаўскай вобласці.
Украінскім вайскоўцам удалося знізіць актыўнасць расейцаў на Харкаўскім кірунку. УСУ не далі ворагу ўклініцца ў глыбіню забудовы ў Ваўчанску.
Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.
Так, у параўнанні з 10 траўня УСУ прымусілі значна знізіць актыўнасць расейскіх акупантаў.
“Планы ворага максімальна ўклініцца ў глыбіню гарадской забудовы Ваўчанская і там замацавацца - сарваныя. З пачатку дня УСУ працягваюць выкананне баявых задач у межах гарадской забудовы Ваўчанска ў паўночнай частцы горада, трымаюць ворага пад агнявым кантролем. Дзеянні працягваюцца, сітуацыя кантралюецца”, - гаворыцца ў паведамленні.