Пад Менскам згарэлі шэсць Tesla і адзін Porsche
- 16.05.2024, 12:34
Што адбылося?
У сакавіку на стаянцы СТА ў Калодзішчах здарыўся пажар. МНС прыбыло на месца і ратавальнікі патушылі агонь, аднак шкода атрымалася даволі вялікая.
Згарэлі адразу шэсць аўтамабіляў Tesla, адзін Porsche і матацыкл Suzuki. Экспэрты прыйшлі да высновы, што асяродак узгарання знаходзіўся акурат у Porsche, адзначае Дзяржкамітэт следчых экспэртыз.
Пасля вынікаў дбайнай праверкі, экспэртызе стала вядома, што прычынай пажару стала кароткае замыканне ячэйкі акумулятарнай батарэі ў Porsche. Агонь паступова распаўсюдзіўся на аўто, што стаялі побач.
Цяпер менская міліцыя праводзіць праверку.