BE RU EN

Дроны ГУВ пашкодзілі абаронны завод у расейскай Туле

  • 16.05.2024, 13:07

Гэта адно з галоўных прадпрыемстваў для стварэння ўзбраення і боепрыпасаў для наземных войскаў.

Беспілотнікі ўкраінскай выведкі пашкодзілі расейскае абароннае прадпрыемства. Гаворка ідзе аб заводзе "Базальт" у Туле.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы.

Са звестак крыніц, уночы 16 траўня дроны ГУВ Мінабароны атакавалі вытворчыя магутнасці дзяржпрадпрыемства расейскага абароннага комплексу "Базальт" у Туле.

Пры гэтым расейскія прапагандысцкія СМІ адзначаюць, што ў Тульскай вобласці гэтай ноччу працавала супрацьпаветраная абарона. Са слоў акупантаў, нібыта былі збітыя два дроны.

З адкрытых крыніц вядома, што "Базальт" у Туле - гэта адно з галоўных абаронных прадпрыемстваў у Расеі для стварэння і пастаўкі ўзбраення і боепрыпасаў для наземных войскаў, ваенна-паветраных сіл і вайсковага флоту.

Вытворчыя магутнасці знаходзяцца ў Туле, Маскве, Кастрамской вобласці і Чырвонаармейску Маскоўскай вобласці.

Апошнія навіны