BE RU EN

Украінскія нацгвардзейцы адбілі расейскі штурм пад Ліпцамі Харкаўскай вобласці

  • 16.05.2024, 16:52

Вызначыліся байцы «Хартыі».

Байцы ўкраінскай «Хартыі» разам з падраздзяленнем брыгады «Рубеж» адбілі штурм расейскіх войск пад Ліпцамі Харкаўскай вобласці. Кадры бою зафіксавалі на відэа.

Як паведамляецца, аператары БПЛА «Хартыі» заўважылі дзясятак ворагаў, якія рушылі ў кірунку Ліпцаў. Па супраціўніку адкрылі агонь са стралковай зброі, артылерыі і ўдарных дронаў.

- Расейцы пачалі ўцякаць, ды яшчэ і «засвяцілі» свае дадатковыя сілы, якія павінны былі ўзмацніць штурмавыя групы. Байцы «Хартыі» і брыгады «Рубеж» ударылі з РСЗА па засяроджванні варожай пяхоты. Усяго было знішчана сама меней восем акупантаў, - распавялі ў брыгадзе.

Апошнія навіны