BE RU EN

Беларуска выканае ролю ў рамантычнай камедыі з Дакотай Джонсан і Крысам Эвансам

  • 17.05.2024, 18:37

Стужку здымае канадска-амерыканская рэжысёрка Селін Сон.

Ураджэнка Беларусі Даша Някрасава, якая жыве ў ЗША, дададзеная ў склад акторскай групы фільма «Матэрыялісты», праца над якім стартавала пад эгідай дыстрыбутарскай кампаніі А24 у лютым 2024 года, піша «Беларусь и мир».

Аб стужцы пакуль вядома мала: па характары гэта рамантычная камедыя, дзеянне адбываецца ў Нью-Ёрку, сюжэт будуецца на ўзаемастасунках прафесійнай свацці, багатага мужчыны, якога яна толькі што сустрэла, і яе былога партнёра.

У галоўных ролях занятыя галівудскія зоркі Дакота Джонсан («Пяцьдзесят адценняў шэрага», «Мадам Павуціна»), Крыс Эванс («Фантастычная чацвёрка», «Каралі вуліц») і Пэдра Паскаль («Гульня пасадаў», «Мандалорэц»).

Стужку здымае канадска-амерыканская рэжысёрка з паўднёвакарэйскімі каранямі Селін Сон. Яе дэбютны фільм «Мінулыя жыцці» атрымаў у 2024 годзе дзве намінацыі на «Оскар» - як найлепшы фільм і найлепшы арыгінальны сцэнарый.

Апошнія навіны