BE RU EN

Расейскага акупанта жорстка збілі ва Уладзівастоку

  • 18.05.2024, 15:20

Суседзям не падабалася, што ён гучна стукаў пратэзам.

Расейскага акупанта жорстка збілі ва Уладзівастоку праз пратэз.

Інцыдэнт адбыўся 15 траўня.

Са слоў мужчыны, у лістападзе мінулага года ён вярнуўся са шпіталя, дзе знаходзіўся пасля цяжкага ранення: страціў правую нагу, а правая рука сабраная на пласціне. Страціў жонку, пакуль знаходзіўся на фронце, і зараз адзін выхоўвае дачку, піша ASTRA.

Вечарамі ён падзарабляў - рабіў рамонт у адной з кватэр у доме на вуліцы Фісюна. Суседзям не падабалася, што ён гучна стукаў пратэзам, калі перасоўваўся падчас прац па кватэры.

«Калі ходзіш па кватэры, пратэз бразгае і ствараў гукі (дзе драбіны перамясціў, дзе вядро з тынкоўкай). Усё гэта не спадабалася суседу ўнізе. Стук нечым цяжкім у дзверы, я падышоў, адчыніў і адразу без слоў атрымаў бруском вялікім у галаву. Я ўпаў і сусед пачаў мяне забіваць па ўсім целе палкай, уся галава ў гузах. Я закрываў галаву рукамі. І натуральна зламаў мне правую руку разам з пласцінамі. Потым я страціў прытомнасць. Калі ачуўся, выклікаў супрацоўнікаў паліцыі і хуткую дапамогу, бо сам не мог нават устаць. Мяне даставілі ў 1000-ложкавую, зрабілі рэнтген. Локцевая костка зламаная разам з тытанавай пласцінай», - распавёў мужчына. Ён напісаў заяву ў паліцыю.

Апошнія навіны