Авіяударам па Ваўчанску ліквідаваны дзясяткі кадыраўцаў
- 19.05.2024, 19:54
Намеснік камандзіра Легіёна «Свабода Расеі» раскрыў падрабязнасці.
Расейскія акупанты захапілі будынак лякарні ў Ваўчанску Харкаўскай вобласці і збіралі там штурмавыя падраздзяленні.
Таму ўкраінскім войскам давялося знішчыць медустанову, каб нанесці ворагу вялізныя страты.
У выніку авіяцыйнага ўдару былі ліквідаваны дзясяткі захопнікаў.
Пра гэта ў эфіры тэлемарафона распавёў намеснік камандзіра Легіёна «Свабода Расеі» па вайскова-грамадзянскім супрацоўніцтве «Цэзар».
З ягоных слоў, у будынку бальніцы ў Ваўчанску знаходзіліся кадыраўцы, многія з якіх насамрэч нават не былі этнічнымі чачэнцамі. Прадстаўнік Легіёна «Свабода Расеі» адзначыў, што гэтыя падраздзяленні часта складаюцца з вайскоўцаў з іншых рэгіёнаў РФ.
«У выніку авіяцыйнага ўдару былі выведзеныя са строю дзясяткі кадыраўцаў. Гэта не сапраўдныя чачэнцы, а рабы Пуціна, якія жывуць не паводле сваіх законаў, не паводле фэдэральных законаў, а паводле законаў султана Кадырава, якому на кармленне аддадзена Чачня. Кадыраў моцна разбаўляе свае падраздзяленні, у яго як правіла на аднаго этнічнага чачэнца прыпадае прыкладна дзясятак вайскоўцаў з іншых рэгіёнаў», – распавёў намеснік камандзіра Легіёна «Свабода Расеі».