BE RU EN

У Маскве раптоўна памёр пасол Гандураса

  • 19.05.2024, 13:34

Перад гэтым дыпламат нечакана страціў прытомнасць.

У Маскве памёр пасол Гандураса ў Расеі Хуан Рамон Эльвір Сальгадо, паведаміў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства краіны Энрыке Рэйна. У афіцыйных крыніцах прычына смерці амбасадара не ўдакладняецца. У МЗС Гандураса адзначылі, што займаюцца арганізацыяй адпраўкі цела на радзіму і выказваюць глыбокія шкадаванні ў сувязі са здарэннем.

Паводле звестак Telegram-канала SHOT, папярэдне, прычынай смерці стала захворванне печані.

Як стала вядома SHOT, 18 траўня блізу 22:00 супрацоўніца амбасады знайшла цела дыпламата ў кватэры ў Замаскварэччы, дзе ён і пражываў, слядоў гвалтоўнай смерці знойдзена не было. Са звестак канала, Сальгадо знаходзіўся дома адзін і раптоўна страціў прытомнасць.

Апошнія навіны