Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з РФ ды іншых краін ЕАЭС
- 19.05.2024, 21:32
Названа прычына.
Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з РФ і іншых краін ЕАЭС, расказаў першы намеснік начальніка Гомельскай мытні Алег Парашчанка ў эфіры рэгіянальнай тэлевізіі. З ягоных слоў, практычна ўсе пасылкі праходзяць праз рэнтген, працэдура была ўведзена з канца 2023 года.
«Са снежня 2023 года супрацоўнікі Службы мытнага афармлення аэрапорта «Гомель» ажыццяўляюць кантроль за пасылкамі, якія прыбываюць у адрас фізічных асоб. Мэта кантролю - выяўленне складовых частак, саміх беспілотных лятальных апаратаў, іншых тавараў, за перамяшчэнне якіх праз мяжу прадугледжаная адміністрацыйная ці крымінальная адказнасць», – апісаў Парашчанка.
З ягоных слоў, спачатку «аналізуюць звесткі» ад таго, хто адпраўляе пасылку, пасля скануюць «усе пасылкі пры дапамозе рэнтгена», а тыя пасылкі, якія нельга прасвечваць «выкрываюць і надглядаюць».